Веганства: дзеля жывёлаў, на здароўе, для прыроды.
 

Як будаваць сілу і масу цягліцаў на расьліннай дыеце. Веганства: дзеля жывёлаў, на здароўе, для прыроды.


Зьмест артыкула:

1. Вядомыя спартоўцы веганы.
2. ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА: як будаваць сілу і масу цягліцаў на веганскай дыеце, праграма трэнінгу для будовы масы цягліцаў.
2.1. Дыета
2.2. Трэнінг
2.3. Дзе зьесьці ў Варшаве - веганскія месцы і прадукты вартыя рэкамендацыі

3. Вядомыя веганы і вегетарыянцы.
4. Веганства - дзеля жывёлаў.
5. Веганства - на здароўе.
6. Веганства - для асяродзьдзя.

1. Вядомыя спартоўцы веганы.

Веган Patrik Baboumian - адзін з наймацнейшых людзей сьвету: "Мая моц гэта маё спачуваньне".


Веган Patrik Baboumian ёсьць наймацнейшым чалавекам Нямеччыны, усталяваў сусьветны рэкорд несучы 555 kg на плячах:



Веган Patrik Baboumian рыхтуецца да чарговых рэкордаў
(прашу не спрабаваць паўтарыць, тое што робіць Patrik ёсьць вельмі небясьпечным для здароўя):


Веган Frank Medrano:



Веган Сергей Соболько заняў 5 месца зь целабудаваньня Беларусі ў 2015 годзе

Веган Jim Morris - на фільміку мае 72 гады:




Гладыятары на расьліннай дыеце

Дасьледваньні праведзеныя ў Медычным Венскім Універсітэце ў Аўстрыі і ў Бернскім Універсітэце ў Швайцарыі адкрылі, што мяса было спажывана незвычайна рэдка найбольш вядомымі ваярамі - рымскімі гладыятарамі. Іх дыета была акрэсьлена на падставе аналізу складу костак 22 гладыятараў знойдзеных на могілках даўнейшага рымскага места Эфес, цяпер у складзе Турцыі, дзе 1800 гадоў таму былі пахаваныя многія гладыятары. Тыповыя пасілкі тых ваяроў увогуле складаліся зь зерня пшаніцы, ячменя і стручкоў. Ячменны кампанент іх дыеты выклікаў, што гладыятары былі часта называныя "ячменьнікамі", ядунамі ячменя. 20 з 22 гладыятараў, чые рэшткі былі дасьледаваны, не ўжывалі ўвогуле мяса і малочных прадуктаў. 2 іншых праўдападобна паходзілі з іншых частак Рымскай Імперыі - іх рэшткі зьмяшчалі пэўныя сьляды. Бітвы гладыятараў часта сканчваліся сьмерцю аднаго зь іх. Таму ім мусіла залежыць на сапраўды добрым стане цела, каб выйграваць спаборніцтвы. Таму спосаб харчаваньня быў з пэўнасьцю вельмі важны і, як аказалася, азначаў ён трыманьне сябе здалёк ад жывёльнага бялку. Дасьледнікі даводзяць таксама, што ўжо тады існаваў своеасаблівы гатунак "энэргетычных напояў" з дадаткам расьлінных попелаў, дзякуючы чаму зьмяшчаў мноства мінералаў. Як гаворыць Fabian Kanz зь Medical University of Vienna: "расьлінны попел быў спажываны пасьля фізічнага высілку ў мэце ўзмацненьня арганізму і лепшага гаеньня касьцей".

Крыніца: па ангельску альбо па польску.



2. Практычная частка.


2.1. Дыета

Найважнейшым фактарам узросту сілы і масы цягліцаў ёсьць дыета і плян дня - належыць высыпацца, то бок дазваляць целу аднавіцца і прымаць пасілак некалькі разоў на дзень, найлепей 6-8 пасілкаў, што ў практыцы азначае нашэньне з сабой кантэйнера зь ежай. Належыць прымаць пасілак альбо бялковы кактэйль (35 gr соевага бялка) пасьля трэнінгу, перад сном і пасьля сну - у мэце прадухіленьня катабалізму. Добра ёсьць таксама прымаць бялковы кактэйль гадзіну перад трэнінгам, але ня ёсьць тое абавязкова, найлепей папросту зьядаць адпаведную колькасьць бялка і вугляводаў перад трэнінгам для забясьпечаньня энэргіяй падчас трэнінгу. Некаторыя веганы карыстаюцца выключна сэртыфікаванымі веганскімі прадуктамі (часта значна даражэйшымі), да такіх не належу і раю танны і добры соевы бялок (знойдзеш на Allegro.pl упісваючы ў пошуку Olimp Sojavit białko sojowe). З увагі на смак раю czekoladowe białko sojowe firmy TREC. Болей аб парашковых пратэінах прачытаеш на старонцы VeganWorkout.org.pl

Штодня належыць зьядаць:
2 g бялка на 1 kg масы цела.
Напрыклад асоба з вагай 80 kg павінна дастаўляць арганізму 160 g бялка дзённа - калі маеш надвагу, то вядзецца аб "чыстай безтлушчовай" вазе цела. Ёсьць тое лічба арыентацыйная для асобаў цяжка трэнуючых, для амбітных. Чэмпіён Еўропы і Расеі Станислав Линдовер раіць дзённае спажываньне бялка трэнуючым асобам ад 2 да 2.5 g/kg - пэўны час зьядаў (галоўным чынам з парашковых пратэінаў) да 4 g/kg, пасьля чаго адкрыў, што спажываньне большай колькасьці бялка за 2.5 g/kg ёсьць непатрэбнае і шкоднае. Калі маеш лягчэйшыя трэнінгі, патрабуеш меней бялка. Аднак лепей ёсьць зьядаць трохі болей, чым замала. Дакладнае дзённае запатрабаваньне ў бялку, тлушчах, вугляводах залежыць ад многіх фактараў, такіх як індывідуальныя асаблівасьці арганізму, род трэнінгу, якасьць спажыванай ежы (нап. якасьць бялка - якую прапорцыю амінакісьляў зьмяшчае, прысваяльнасьць бялка з дадзенага прадукту; тлушчы могуць быць ненасычаныя альбо насычаныя, зьмяшчаць больш альбо меньш кісьляў omega-3, omega-6; якасьць вугляводаў - зьядаеш кашы і сьвежую гародніну/садавіну, ці хутчэй напаўняесься белым цукрам з ласункаў?), залежыць ад інтэнсіўнасьці Тваіх трэнінгаў, ад абранай Табой мэты, стылю жыцьця, узросту і г.д. Належыць памятаць аб дзённым запатрабаваньні на вітаміны і мінералы - суплементуй, фізічны высілак павялічвае запатрабаваньні Твайго арганізму, тых паходзячых зь ежы дакладна Табе ня хопіць (зьядаючы многа бялковай ежы, ня будзеш мець шмат месца ў страўніку для садавіны й гародніны), абавязковай ёсьць суплементацыя B12, уважай на вапень і жалеза. Комплекс вітамінаў і мінералаў знойдзеш у кожнай аптэцы - веганскасьць такіх віта-мінаў ня ёсьць гарантаванай, але большасьць ня ёсьць прадукаванай з трупаў (пазьбягай жэлацінавых капсулаў). Раю комплекс вітамінаў і мінералаў Tested Multivites (увага! Не раблю рэклямы, раю тое што мной праверана).

Найважнейшыя крыніцы бялка: бабовыя (соя як найлепшая, фасоля, сачавіца і насеньне ўсіх іншых гатункаў бабовых), кашы (грэчневая як найлепшая, аўсяная, рыс), арэхі (міндальныя, бразільскія, валоскія і ўсе іншыя), насеньне. Важна, каб на працягу дня дастаўляць арганізму збалансаваную колькасьць незаменных амінакісьляў - тут убачыш файную табліцу колькасьці незаменных амінакісьляў у прадуктах. Калі маю каротка сказаць аб высновах: кепскай навіной ёсьць тое, што большасьць расьлінных прадуктаў зьмяшчае мала methioniny. На шчасьце ёсьць і добрая навіна: бразільскі арэх з усіх расьлінных прадуктаў зьмяшчае найболей метыяніны і можа ідэальна дапаўняць Тваю штодзённую дыету абапертую на, у вялікай ступені, соевым бялку, бабовых і кашах - зьядай трохі гэтых арэхаў на працягу дня (вялікую дозу метыяніны зьмяшчае таксама сезам). Твая ежа павінна быць разнастайнай: на працягу дня зьядай стручковыя, кашы, арэхі - камбінуй!

Ня буду шмат гаварыць аб вапні, папросту суплементуй яго, калі хочаш мець здаровыя косьці - асабіста бяру wapń i magnez w postaci cytrynianu firmy Solgar. Недабор вапня мае каля 3/4 Амэрыканцаў, таму ня думай, што праблему з вапнем маюць толькі веганы, паколькі дыета абапертая на малаку каровы таксама ёсьць кепскім рашэньнем - жывёльны бялок вымывае вапень з арганізму. Прымаю вітаміны D2 i D3, а таксама раз на каля тры дні вялікую дозу B12. Ня думаю, што прапанаваныя мной суплементы ёсьць найлепшыя, папросту такімі карыстаюся, таму шукай уласных рашэньняў. Старайся атрымаць як найболей карысьці натуральным чынам, зь ежы. Ужывай розных родаў расьлінных алеяў, найболей omega-3 з даступных у крамах зьмяшчае льняны алей, багата таксама рапсавы алей. Абавязкова зьядай штодня пару лыжак насеньня лёну меленага (асабліва калі не ўжываеш алеяў багатых у omega-3) альбо суплементуй kwasy tłuszczowe omega-3. Вяртаючыся да вапня, вялікую порцыю атрымаеш зь меленага маку.


Дыетычная памятка для трэнуючых асобаў, дзённае запатрабаваньне:

1. Бялок: 2 g/kg.

У дні трэнінгу:
- прымай 35 g бялка растворанага ў вадзе альбо ў іншай вадкасьці гадзіну перад трэнінгам, адразу пасьля трэнінгу і перад сном альбо
- зранку адразу пасьля прабуджэньня, гадзіну перад трэнінгам і адразу па трэнінгу альбо
- найлепей: зранку адразу пасьля прабуджэньня, адразу па трэнінгу, перад сном.

У нятрэнінгавыя дні:
- I порцыя зранку адразу пасьля прабуджэньня, II порцыя паміж пасілкамі, III порцыя перад сном.

Такім чынам дастаўляеш арганізму 90 g бялка (са 105 g прадукту) дзённа. Рэшту дзённага запатрабаваньня на бялок атрымлівай зь ежы: стручковыя, кашы, арэхі. Не належыць перакрочваць 3 порцыяў соевага бялка дзённа. Калі рашысься на адну порцыю дзённа, бяры адразу па трэнінгу - ёсьць тое найважнейшы момант для рэгенерацыі цягліцаў. Разам зь бялковым кактэйлем (пратэін можаш раствараць у вадзе, соку альбо ў іншай вадкасьці) добра ёсьць зьядаць трохі вугляводаў, напрыклад грушку, кашку альбо банан. Зьядай штосьці бялковае перад і пасьля сну - такім чынам прадухіляеш катабалізм.

2. Абавязкова суплементуй B12 - ніводны расьлінны прадукт не зьмяшчае гэтага вітаміна. Суплементуй вапень і элементы ўплываючыя на яго прысваяльнасьць і/альбо комплекс вітамінаў і мінералаў.


Крыніца малюнка: VeganWorkout.org.pl


3. Еш грэчневую кашу і іншыя кашы з бабовымі, штодня еш бразільскія арэхі (з увагі на метыянін) і іншыя арэхі.

4. Зьядай пару лыжак льнянога насеньня дзённа з увагі на тлустыя кісьлі omega-3.

Калі зьядаеш штодня адпаведную колькасьць карыснай ежы, даш рады з найцяжэйшым сілавым трэнінгам.







Дыетычная памятка для нетрэнуючых асобаў, дзённае запатрабаваньне:

1. Бялок: 1 g на 1 kg масы цела; зьядай 1 альбо болей бразільскіх арэхаў з увагі на высокую зьмястоўнасьць methioniny
2. Тлустыя кісьлі omega-3: зьядай дзьве лыжкі насеньня лёну
3. Вітаміны і мінералы: суплементуй B12, уважай на / суплементуй вапень і жалеза



2.2. Трэнінг

Ніжэй прадстаўляю тры найважнейшых клясычных практыкаваньні для будаваньня сілы і масы цягліцаў: прысяданьні са штангай на плячах, выцісканьне штангі на лаўцы, станавая цяга. Увага! Неўласьцівая тэхніка выконваньня практыкаваньняў пагражае калецтвам альбо сур'ёзнымі праблемамі са здароўем. Прыярытэтам пры выкананьні практыкаваньняў павінна быць ідэальная тэхніка, ніколі не павялічвай цяжару коштам тэхнікі і нават ня думай аб вялікіх цяжарах на працягу першага паўгоду трэнінгу, прынамсі што датычыць мёртвай цягі і прысядаў - цела павінна паступова прызвычаіцца да цяжараў. Пры выкананьні кожнага практыкаваньня ўважай на дыханьне - выдых заўсёды мусіць прыпадаць на напругу. Перад трэнінгам абавязкова разагравайся, перад выкананьнем практыкаваньня - разагравай мэтавую групу цягліцаў. Першыя месяцы трэнінгу раю займацца з трэнерам альбо пад апекай дасьведчанай асобы. Калі ў Цябе нешта баліць - кінь гэта практыкаваньне і ўжо не вяртайся да яго ў гэты дзень. Не рабі нічога, у чым ня ўпэўнены.


Тры найважнейшых базавых практыкаваньні: прысяды, выцісканьне і мёртвая цяга

Прысяды са штангай на плячах. Пільнуй, каб калені не выступалі паза лінію пальцаў ступняў. Пяткі ёсьць моцна ўрытыя ў падлогу ўвесь час. Не выпрамляй да канца ногі - такім чынам зьмяншаеш некарыснае абцяжарваньне каленных суставаў. Празь першыя месяцы альбо нават гады трэнінгу раю ня бавіцца ў вялікія цяжары з увагі на некарыснае абцяжарваньне каленных суставаў. Калі будзеш мець некамфортнае пачуцьце альбо пашкоджаньне каленных суставаў, раю glucosamine фірмы Now Foods альбо Veganicity. Можаш таксама прымаць глюказамін прафілактычна час ад часу. Пры ацяжараньнях большых ад уласнай вагі альбо вышэйшых за 80 kg прашу карыстацца поясам і стабілізуючымі каленнымі павязкамі. (Большасьць фільмікаў прапаную на расейскай і ангельскай мовах з увагі на якасьць прадстаўленай тэхнікі выконваньня практыкаваньняў, ёсьць добрыя і без рэклям - калі ведаеш роўна добрыя альбо лепшыя фільмікі на Беларускай альбо ангельскай мове і хочаш іх убачыць на дадзенай старонцы, прашу падаслаць спасылкі на адрэсу s.kalejeu@gmail.com)





Варта ўзмацняць дол сьпіны гэтым практыкаваньнем:


Выцісканьне штангі на лаўцы




Мёртвая цяга

Уважай на дол сьпіны пры выконваньні мёртвай цягі, ёсьць тое слабы пункт у гэтым практыкаваньні, падобна як каленныя суставы пры прысядах.







Ніжэй прадстаўляю прыкладовую ў пэўнай ступені клясычную праграму трэніровак на тры дні ў тыдзень. Выконвай па 4 альбо 3 серыі кожнага практыкаваньня не ўключаючы ў гэта разагрэў, па 10-12 паўтораў за серыю. Паміж практыкаваньнямі адпачывай 6-10 хвілінаў (у гэтым часе можаш рабіць меньш істотныя практыкаваньні: на локвіцы, на лыдкі, на дол сьпіны - але ж вядома не належыць сумяшчаць практыкаваньне на дол сьпіны з прысядамі альбо мёртвай цягай). Калі трэнуеш для сілы, выконвай да 6 паўтораў. Калі хочаш павялічыць бясьпеку сваіх трэнінгаў, рабі па 15-20 паўтораў за серыю зь меньшымі цяжаркамі (ня думай, што меньшыя цяжары пры большай колькасьці паўтораў ёсьць неэфектыўныя - такім чынам трэнуе чэмпіён Расеі і Еўропы Станислав Линдовер, што праўда, дае рады таксама выціснуць тэхнічна правільна бяз мостку 210 kg на адзін раз, але найчасьцей трэнуе акурат шматпаўторна). На кожную групу цягліцаў выконвай па некалькі практыкаваньняў для лепшага эфекту. Можаш трэнаваць два разы на тыдзень па той самай праграме альбо змадыфікаваць яе на ўласныя патрэбы. Старайся не трэнаваць больш за паўтары гадзіны. Калі пачуваесься галодны альбо стомлены, ня йдзі на сілоўню - наесься і высьпіся.


Праграма трэнінгу на тры дні: панядзелак - сьпіна і біцепс, серада - ногі і плечы, пятніца - грудзі і трыцепс

Панядзелак
(Разагрэў суставаў і цягліцаў, практыкаваньне на брух)
Сьпіна:
1. Падцягваньні з дадатковым цяжарам альбо без
2. Веславаньне штангай
3. Мёртвая цяга
4. Узнашэньні плячэй - "шрагі"
Біцепс:
1. Згінаньне рук са штангай падхопам і/альбо з гантэлькамі
2. Малаткі


Можаш таксама рабіць іншыя практыкаваньні для сьпіны, такія як: вёславаньне гантэляй, цяга дольнага выцягу, вёславаньне канцом штангі, апусканьне турніка за галаву альбо да клеткі і г.д.

Серада
(Разагрэў суставаў і цягліцаў, практыкаваньне на брушкі)
Ногі:
1. Разгібаньне ног у машыне седзячы
2. Згібаньне ног у машыне лежачы
3. Выцьсканьне нагамі ў машыне
4. Прысяд са штангай на плячах
Плечы:
1. Жаўнерскае выцісканьне
2. Узнашэньне гантэлек бокам
3. Узнашэньне гантэлек у нахіле


Пятніца
(Разагрэў суставаў і цягліцаў, практыкаваньні на брушкі і дол сьпіны)
Грудная клетка:
1. Выцісканьне гантэляк лежачы на лаўцы, горны нахіл 30-45°, за тыдзень дольны
2. Выцісканьне штангі лежачы на гарызантальнай лаўцы
3. Выцісканьне ў машыне седзячы
4. Разводка з гантэлькамі лежачы на лаве
Трыцепс:
1. Францускае выцісканьне штангі лежачы
2. Выпрамленьне рук на выцягу надхопам
3. Францускае выцісканьне гантэлькі аднаруч стоячы альбо седзячы



Можаш таксама рабіць рукі ў межах асобнага трэнінгу:






2.3. Веганскія месцы ў Варшаве


1. Веганская рэстаўрацыя "Loving Hut" адразу каля станцыі метро Politechnika;
2. Веганскія бургеры "Krowarzywa", ul. Hoża 42;


3. Lokal Vegan Bistro што знаходзіцца блізка "Krowarzywy" - раю "schabowego", ul. Krucza 23/31;


4. Соевыя сасіскі і вяндліны даступны ў многіх крамах: "Auchan" (ul. Górczewska 124), "SuperSam" (ля станцыі метро Wilanowska), "Tesco" (ля станцыі метро Kabaty):

Найбольшую колькасьць бялка зьмяшчаюць "клясычныя" сасіскі - 17,8 g на 100 g прадукту.






Соевая катлета: і воўк сыты, і козы цэлыя.

5. Каля станцыі Kabaty знаходзіцца таксама 100% веганская крама TerraVege: пасты для зубоў, ёгурты, сыр, пельмені - ўсё супер.

6. Соевыя напоі ўзбагачаныя ў вапень і вітаміны E, B2, B12 з натуральным, шакаладным альбо ванільным смакам можаш купіць за 5 zł за літар у "Biedronka" (3 g бялка на 100 g напою). На жаль зьмяшчаюць замнога цукру.

Веганскі торт. Стравы і рэцэпты ад веганскай пары зь Менска (целабудаўнік Сергей Соболько і яго жона Аліна) можна ўбачыць тут.

Калі хочаш штодня атрымліваць на сваю скрынку цікавыя веганскія прыпісы, падпішыся да праграмы стань веганам на 30 дзён.


Раю добрае і таннае веганскае мыла Sonett.



3. Вядомыя веганы і вегетарыянцы.



Moby: "Як веган зьяўляюся шчасьлівы, паколькі ведаю, што не прычыняюся непасрэдна да цярпеньня іншых істот."




Прыкладовая жывёлаабарончая акцыя: "Трупы - ежа для зомбі. Стань веганам!"




4. Веганства - дзеля жывёлаў.




Жывёлы, як і людзі, гэта разумныя адчувальныя істоты. Найноўшыя навуковыя дасьледваньні даводзяць, што нават рыбы маюць рэцэптары болю падобныя да людскіх. Эвалюцыйна бліжэйшыя нам шымпанзэ, каровы, куры альбо сьвіньні (зь якімі маем 90% супольных генаў) трактуюцца сучаснай прамысловасьцю як машыны. Нараджаюцца, жывуць і паміраюць у жудасных умовах - і ўсё гэта за грошы і на замову спажыўцоў, то бок нас. Матка жывёліны ня меней за чалавека прагне апекавацца сваім патомствам і ў такой самай ступені перажывае стрэс, калі на ейных вачах адбіраюць альбо забіваюць ейнага дзіцёнка. Ці нашае жаданьне есьці трупы вартае сьмерці мільярдаў жывёлаў і іх цярпеньня?


"Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Усе баяцца сьмерці.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.

Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Жыцьцё дорага кожнаму.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя
."

(Словы Абуджанага з Дгамапады, вершы 129-130)


Штогод, мільярды жывёлаў гінуць у бойнях па ўсім сьвеце. Зьвярні ўвагу як каротка жыве большасьць зь іх.
Ніводнай не было дазволена дажыць да натуральнай сьмерці.




Забіцьцё дзеля скуры ("вытворчасьць" норкавых футраў).




"Ёсьць выпадкі, вучню, калі жанчына альбо мужчына зьяўляецца забойцам жывых істотаў, маючым кроў на руках, схільным да ўсьмярочваньня і мардаваньня, не аказваючым літасьці ў стасунку да жывых істотаў. Праз прыняцьце і выконваньне такіх дзеяньняў, разам з распадам цела, пасьля сьмерці, ён альбо яна адродзіцца ў сьферы ўпадку, у кепскім месцы, ніжэйшых сьветах, пекле. Калі пасьля распаду цела, пасьля сьмерці (...) адродзіцца ў людскім стане, тады яна альбо ён будуць каротка жыць дзе б ні адрадзіліся. Гэта дарога праводзячая да кароткага жыцьця: быць забойцам жывых істотаў, маючым кроў на руках, схільным да ўсьмярочваньня і мардаваньня, не аказваючым літасьці ў стасунку да жывых істот."

"Але ёсьць таксама выпадкі, калі жанчына альбо мужчына, пакінуўшы забіцьцё жывых істотаў, устрымліваюцца ад усьмярочваньня жывых істотаў, жывуць з прутам адкладзеным, ножам адкладзеным, асьцярожныя, міласэрныя, спачуваючыя для дабра ўсіх істот. Прымаючы такую паставу і дзеяньні, разам з распадам цела, пасьля сьмерці, яна альбо ён нараджаецца ў добрым месцы, у небе. (...) Калі пасьля распаду цела, пасьля сьмерці (...) адродзяцца ў людскім стане, тады яна альбо ён будуць доўга жыць дзе б ні адрадзіліся. Гэта дарога праводзячая да доўгага жыцьця: пакіданьне забіцьця жывых істотаў, устрыманьне ад забіцьця жывых істотаў, жыцьцё з прутам адкладзеным, ножам адкладзеным, асьцярожна, міласэрна, са спачуваньнем для дабра ўсіх істот."
(Словы Абуджанага з 135 Cula-kammavibhanga Sutta)


5. Веганства - на здароўе.


"У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі." (Словы Абуджанага з Sutta Nipata, 311)

Афіцыйная пазіцыя Амерыканскай Дыетычнай Асацыяцыі (найпрафесійнейшая дыетычная арганізацыя ў сьвеце, цяпер Academy of Nutrition and Dietetics) і Дыетолагаў Канады:

"Належным чынам спланаваная веганская дыета зьяўляецца адпаведнай на ўсіх этапах жыцьця, уключна зь перыядам цяжарнасьці, кармленьня грудзьдзю, немаўляцтва, дзяцінства і падлеткавага ўзросту."


Веганская дыета забясьпечвае карыснае збалансаваньне пажыўных рэчываў у арганізьме, між іншым ніжэйшы ўзровень насычаных тлушчаў і халестэролу, як таксама вышэйшую зьмястоўнасьць вугляводаў, харчовых валокнаў, магнэзу, каліюму, фоліевай кісьлі і антыаксідантаў, такіх як вітаміны C і E. Дасьледваньні выказваюць, што веганы маюць ніжэйшы паказчык масы цела за нявеганаў, а таксама радзей паміраюць на інфаркт. Веганы маюць ніжэйшы ўзровень халестэрыну ў крыві, ніжэйшы ціск крыві, радзей хварэюць на цукровы дыябет, рака прастаты і тоўстай кішкі. - Амерыканскае Дыетычнае Таварыства і Дыетолагі Канады


Асобы на дыеце вегетарыянскай маюць на 32% ніжэйшы рызык хваробаў сэрца.



Асобы на дыеце вегетарыянскай маюць ніжэйшы рызык новаўтварэньняў агулам на 18%.



Аднак веганам належыць памятаць, што ніводны расьлінны прадукт не зьмяшчае вітамін B12, яго належыць суплементаваць.



"Медыцына сёньня прымае ўдзел у адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагодзьдзя. Абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца аб здароўі дзяцей, але дбаюць аб грошах. Лекары набралі вады да вуснаў, бо так бясьпечней. Малако, насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, не ўзмацняе косьці, але іх паслабляе. Малочны бялок вымывае кальцый з арганізму. Кароўе малако гэта найлепшы рэцэпт на інвалідскі возак." (Доктар Яўген Зьбігнеў Сівік, гінеколаг і акушэр, стваральнік першай у Польшчы Клінікі і Школы Натуральных Родаў)

Падобна як 5 500 гатункаў сысуноў, людзі кормяць сваіх дзяцей малаком. Аднак у адрозьненьні ад астатніх 5 499 гатункаў, спажываюць малако таксама пасьля перыяду груднога кармленьня - і нават не малако маткі, але малако ад каровы (кармленьне адпаведнае для цялёнка, але не для людскога дзіцёнка, патрэбы якога абсалютна іншыя).




6. Веганства - для асяродзьдзя.


Жывёлагадоўля і трупаедніцкая прамысловасьць зьяўляюцца адным з найбольшых атручвальнікаў навакольнага асяродзьдзя. Рэкі, акіяны і грунтоўныя воды занечышчаюцца сьцёкамі з гадоўлі і бойні. На мэты гадоўлі жывёлаў і земляробства высякаюцца лясы і вынішчаюцца бясцэнныя экасістэмы, такія як амазонская пушча. 90% прадукцыі соі зьядаецца жывёламі. Жывёлагадоўля гэта вельмі каштоўны для асяродзьдзя і абсалютна непатрэбны капрыз - каб "вытварыць" 1 кг трупа каровы, трэба выкарыстаць тысячы літраў вады!

Садавінаядзеньне – стыль жыцьця, вызнаўцы каторага дапускаюць спажываньне выключна садавіны і пладоў, зрываньне альбо зьбіраньне якіх не выклікае зьнішчэньня расьліны. Не прымаюць спажываньня напрыклад морквы альбо капусты. Садавінаядзеньне гэта перанясеньне ідэі веганства на расьліны.

"Сучаснае прамысловае грамадства гэта фанатычная рэлігія. Нішчым і атручваем усе экасістэмы нашай планеты. Падпісваем векселі, якія нашыя дзеці ня будуць у стане сплаціць (…) Захоўваемся так, нібы зьяўляемся апошнім пакаленьнем на гэтай планеце. Калі не адбудуцца радыкальныя зьмены ў нашых сэрцах і розумах, калі нашыя погляды грунтоўна ня зьменяцца, то Зямля скончыць як Венера: выпаленая і мёртвая."


Будызм

Copyright © 2012-2016 - да Абуджэньня Навука Абуджанага Усе правы абаронены.
Вылучы знойдзеную памылку курсорам і паведамі нам праз Ctrl+Enter. Дзякуем!