Halereja Supolnaści Biełaruskich vučniaŭ Abudžanaha
 

Тэксты навукі "аб цярпеньні і канцы цярпеньня" для спампаваньня:

Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Рэалізаванага
catyry-slachietnyja-praudy-vasmiorkavaja-sciezka-ukazanni-usioviedajucaha.pdf [211.34 Kb] (зпамповак: 23)

Дхамапада (збор моваў Буды)
dhamapada.pdf [647.27 Kb] (зпамповак: 16)

Словы Абуджанага з розных сутаў і прыповесьцяў
slovy-abudzanaha-z-roznych-sutau-i-prypoviesciau.pdf [152.45 Kb] (зпамповак: 13)

Тыбецкая Кніга Жыцьця і Паміраньня, Сог'ял Рынпочэ
tybieckaja-kniha-zyccia-i-pamirannia-sohjal-rynpoce.pdf [205.04 Kb] (зпамповак: 5)

"Навука аб цярпеньні і канцы цярпеньня" - падставы Навукі Абуджанага (кароткая прэзентацыя)
navuka-ab-ciarpienni-i-kancy-ciarpiennia.pdf [68.64 Kb] (зпамповак: 8)

Пастанаўленьне навучаньня Буды
pastanaulennie-navucannia-budy.pdf [128.65 Kb] (зпамповак: 8)

anandabhaddekaratta-sutta.pdf [52.64 Kb] (зпамповак: 3)
anathapindikovada-sutta.pdf [283.3 Kb] (зпамповак: 2)
statut-sbbs-04-12-2012.pdf [281.39 Kb] (зпамповак: 3)


Усё ў колка мучаецца і працуе;
Усё ў колка дурань ідзе да лона.
Усё ў колка нараджаецца і памірае;
Усё ў колка носяць яго да труны.
Але той, чыя мудрасьць шырокая як сьвет,
не нараджаецца ў колка,
бо дасягнуў сьцежкі
неадраджэньня.

Пяць Аскетаў, пяць першых вучняў Абуджанага былі першымі людзьмі, якім былі прадстаўленыя Чатыры Шляхетныя Праўды. Мастакі часоў Буды не дазвалялі сабе прадстаўляць на карцінах Пераможцу ў выглядзе чалавека, паколькі нават вучні Абуджанага не зусім ведалі кім альбо чым ён зьяўляецца.


























У некалькіх месцах у Каноне Палі запісана, як Будда гаварыў, што ня мае ditthi - ня мае погляду, філязофіі ані сістэмы думак. "Многія іншыя настаўнікі маюць сістэму думак, якую тлумачаць, альбо філязофію, якой навучаюць; але я ня маю нічога такога. Ня маю "погляду" для пераказу. Tathagata (Budda) ёсьць вольны ад поглядаў, вызвалены з дактрынаў, вызвалены ад філасофіі."
Madźdźhima Nikaja 31

"Ня верце ў ніякія пасланьні толькі таму, што доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Ня верце ў нешта толькі таму, што многія людзі здаўна гэта паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з той нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае гэта сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц ці сьвятар альбо што напісана гэта ў нейкім сьвятым пісаньні. Ня верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Ня верце ў візіі альбо выабражэньні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прызналі за праўдзівае пасьля доўгага правяраньня, да таго, што прыносіць посьпех вам і іншым."
Крыніца: III, 65 Kalama Sutta











"Сучаснае прамысловае грамадства гэта фанатычная рэлігія. Нішчым і атручваем усе экасістэмы нашай планеты. Падпісваем векселі, якія нашыя дзеці ня будуць у стане сплаціць (…) Захоўваемся так, нібы зьяўляемся апошнім пакаленьнем на гэтай планеце. Калі не адбудуцца радыкальныя зьмены ў нашых сэрцах і розумах, калі нашыя погляды грунтоўна ня зьменяцца, то Зямля скончыць як Венера: выпаленая і мёртвая."




Супольнасьць Беларускіх вучняў Абуджанага выражае ўдзячнасьць Яўгену Стасевічу
ja.stasevich@gmail.com за дармовае стварэньне і абслугоўваньне старонкі Спакою _/\_


Практыка ёгі можа дапамагчы падрыхтаваць цела да медытацыйнай пазіцыі скрыжаваных ног (поўнага лотасу).















Чатыры Шляхетныя Праўды

"Гэта, о мніхі, Шляхетная Праўда аб Цярпеньні:
Народзіны гэта цярпеньне (пакута, незадавальненьне, стрэс), старэньне гэта цярпеньне, сьмерць гэта цярпеньне; роспач, нараканьне, боль і напружаньне гэта цярпеньне; павязаньне зь непажаданым гэта цярпеньне; расстаньне з пажаданым гэта цярпеньне; не дасягненьне пажаданага гэта цярпеньне. Каротка - пяць засяроджаньняў існаваньня зьвязаных з прывязаньнем гэта цярпеньне."

"Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпеньня:
Жаданьне, якое стварае далейшае станаўленьне (перанараджэньне) - якое суправаджае запал і захапленьне, што знаходзіць радасьць то тут, то там - жаданьне пачуцьцёвае прыемнасьці, жаданьне станаўленьня, жаданьне самазьнішчэньня."

"Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Спыненьні Цярпеньня:
Поўнае зьнікненьне і спыненьне, адмова, пакіданьне, вызваленьне, адпусканьне жаданьня."

"Гэта, мніхі, ёсьць Шляхетная Праўда аб спосабе практыкі, які вядзе да згасаньня цярпеньня:
Дакладна гэтая Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка - слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд, слушнае рашэньне, слушная мова, слушнае дзеяньне, слушны жывот (жыцьцё), слушнае імкненьне, слушнае засяроджаньне, слушная медытацыя."

"Гэтыя Чатыры Шляхетныя Праўды, о мніхі, ёсьць рэчаісныя, дакладныя, ня іншыя. Таму таксама завуцца Шляхетнымі Праўдамі".

"Навошта пазнаёміў (з Чатырма Шляхетнымі Праўдамі)? Бо ёсьць карысныя, складаюць падставу сьвятога жывата, праводзяць да Вызваленьня, да спакою, зьнішчэньня (цярпеньня), да непасрэдных ведаў, да Асьвятленьня, да Ніббаны. Вось для чаго пазнаёміў зь імі."



Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка

1. Слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд (разуменьне), дасканалае бачаньне - зразуменьне Чатырох Шляхетных Праўдаў, зразуменьне неабходнасьці прыбываньня ў медытацыйнай раўнавазе, зразуменьне правіла прычыны і наступства, зразуменьне нетрываласьці, прага вызваленьня ўсіх істотаў ад цярпеньня. Успрыманьне ўласнага цела як нечага, што зьяўляецца крыніцай нечыстотаў (мача, кроў, сьліна, кал і г.д.)
2. Слушнае мысьленьне (пастанаўленьне) - выкараненьне жаданьня і незычлівасьці, пастанаўленьне адмовы ад злой волі й адступленьне ад выкліканьня любой крыўды
3. Слушнае слова (мова) - устрыманьне ад хлусьні і прыніжэньня, ужываньне мовы ў мэце прынясеньня карысьці іншым
4. Слушны чын (паводзіны) - прытрымліваньне Пяці Ўказаньняў:

1) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
2) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
3) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога сэксуальнага чыну.
4) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
5) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап'яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.

5. Слушнае зарабкаваньне (спосаб утрыманьня сябе пры жыцьці) - утрыманьне сябе з занятку тым, што не супярэчыць запаведзям: устрыманьне ад зарабкаваньня, якое прыносіць шкоду іншым істотам, такога як: рыбалоўства, гандаль зброяй, жывымі істотамі альбо іх целамі, алкаголем і іншымі наркотыкамі, атрутай, на бойні, у вайсковых структурах, зьвязанага з хлусьнёй, здрадай, прадказаньнем будучыні, ашукваньнем, выкарыстаньнем і г.д.
6. Слушнае імкненьне (высілак) - намеры й высілак, якія не дазваляюць паўстаньня злых, а спрыяюць паўстаньню добрых ментальных уласьцівасьцяў, імкненьне да асьветы
7. Слушная (натуральная і лёгкая, не патрабуючая высілку) ўвага (уважнасьць, прытомнасьць) - брак думак, якія перашкаджаюць - знаходжаньне прасторы паміж імі. Захаваньне ўважлівасьці ва ўсім, што прадпрымліваецца
8. Слушная медытацыя (Самадхі, канцэнтрацыя) - імкненьне да дасягненьня стану, у якім зьнікае "эга" (пачуцьце асабовага "я")


Указаньні Абуджанага - збор парадаў альбо рэкамендацыяў для неасьветленых асобаў, прытрымліваньне якіх дазваляе пазьбегнуць негатыўнай камы (наступстваў неадпаведных дзеяньняў). Замест слова "наказы" альбо "запаведзі" ўжываецца слова "ўказаньні", паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязаньня. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому ня могуць быць навязаныя.

Восем Указаньняў

1. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.*
2. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
3. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад сэксуальнай актыўнасьці.
4. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
5. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап'яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.
6. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад прыняцьця ежы ў неадпаведным часе (належыць прымаць пасілак адзін раз на дзень да палудня).
7. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад танцаў, сьпеваў, музыкі, наведваньня забаўляльных мерапрыемстваў, нашэньня гірляндаў, выкарыстаньня парфумаў і касьметыкі для ўпрыгожваньня цела.
8. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад выкарыстаньня высокіх альбо вялікіх (люксусовых) ложкаў.

*Устрыманьне ад забойства (непасрэднага) і ўстрыманьне ад выкліканьня забойства (пасрэднага).

У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Абуджанага з Суты Ніпаты, 311)

Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Усе баяцца сьмерці.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.

Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Жыцьцё дорага кожнаму.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.
(Словы Абуджанага з Дхамапады, 129-130 вершы)

Хто вызваліўся ад гвалту ў стасунку да любой жывой істоты, і слабой, і моцнай, хто ані не забівае, ані не выклікае забіцьця іншымі - таго заву сьвятым чалавекам. (Словы Абуджанага з Дхамапады, 405 верш)

Другасныя Ўказаньні
Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем Васьмі Ўказаньняў. Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не датыканьне да жанчыны. Мніхі вучацца шанаваць жанчынаў і трактаваць старэйшых як матак, равесьніцаў як сёстраў, дзяўчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма ("золатам і срэбрам"), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня.

Да цярпеньня праводзіць таксама позьняя пара начнога адпачынку.



Сувязь паміж шчасьцем і канцэнтрацыяй ілюструю наступная гісторыя зь пісаньняў. Распавядае яна аб дыскусіі паміж каралём і Абуджаным. Кароль прыйшоў да Буды запытаць аб яго навуцы і ў часе размовы паўстала праблема, хто зь іх шчасьлівейшы. Ці Буда зьяўляецца шчасьлівейшым ад караля, ці кароль шчасьлівейшы ад Буды? Вядома, кароль быў упэўнены, што зь іх двух ён значна шчасьлівейшы. Сказаў: "Слухай, маю ўсе гэтыя палацы, войска, багацьце, усіх гэтых прыгожых дзяўчынаў. Вядома ж зьяўляюся значна шчасьлівейшым за цябе. Што маеш ты? Сядзіш тут пад дрэвам перад нейкай беднай хатай. Маеш жоўтую шату і жабрачую міску, і ўсё. Вядома што я зьяўляюся значна шчасьлівейшым за цябе."

Але Буда адказаў: "Дазволь задаць табе пытаньне. Ці змог бы ты сядзець тут абсалютна нерухома на працягу гадзіны, радуючыся поўным і дасканалым шчасьцем?" Кароль сказаў: "Так, думаю, што мог бы." На што Буда сказаў: "У парадку. Ці змог бы ты сядзець тут бяз руху, радуючыся абсалютным і дасканалым шчасьцем на працягу шасьці гадзінаў?" Кароль сказаў: "Гэта было б досыць цяжка." Тады Буда спытаў: "Ці змог бы ты сядзець цэлы дзень і цэлую ноч ня рухаючыся, абсалютна шчасьлівы ўвесь гэты час?" Кароль мусіў прызнацца: "Не, гэта я б ня змог." На што Буда сказаў: "Я мог бы сядзець тут на працягу сямі дзён і сямі начэй ня рухаючыся, нават не зварухнуўшыся, увесь час дасьвядчаючы нязьменнага, няслабнучага, поўнага і дасканалага шчасьця. Мяркую таму, што мушу быць значна шчасьлівейшым за цябе."


Калі цётка і мамка Буды, Махапраджапаці Гаўтамі, дэзарыентаваная спрэчнымі версіямі навукі прадстаўлянымі яго вучнямі, запыталася прама: "Чаму ўласьціва вучыш?", Буда сказаў, што яна сама сабе можа на гэта адказаць: "Можаш быць пэўная тых навукаў, якія праводзяць да спакою, а не да хцівасьці і нянавісьці; да свабоды, а не да зьняволеньня; да зьмяншэньня зямных прывязаньняў, а не да павялічэньня іх; да задавальненьня, а не да зайздрасьці; да самотнасьці, а не да таварыскіх забаваў; да энэргіі, а не да соннасьці; да радасьці з дабра, а ня зла; можаш быць упэўнена, што такія навукі ствараюць маю Дхаму."


Розум папярэднічае ўсім злым станам (думкам).
Розум зьяўляецца правадыром; яны створаны розумам.
Калі гаворыш альбо дзейнічаеш са злым розумам,
надыйдзе цярпеньне, так як кола возу
накіроўваецца за падковай вала, які яго цягне.

Розум папярэднічае ўсім добрым станам.
Розум зьяўляецца правадыром; яны створаны розумам.
Калі гаворыш альбо дзейнічаеш з добрым розумам,
надыйдзе дабрыня, так як цень,
які цябе ніколі не пакідае.

Словы Буды (два першых вершы Дхамапады)


Кожны ўчынак мае наступствы: добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасьця, кепскія - у выглядзе пакуты.


Як паўстае кама?
Істоты праз свае чыны зьбіраюць досьвед у розуме, негатыўны альбо станоўчы, у залежнасьці ад таго, ці зьяўляюцца чыны шкоднымі ці карыснымі для іншых істотаў. У эфекце свайго дзеяньня істота "засявае кармічнае насеньне" ў розуме, калі будуць прысутнічаць наступныя чыньнікі:
- сьвядомасьць палажэньня ў якім знаходзіцца;
- намер зьдзяйсьненьня ўчынку і план выкананьня;
- зьдзяйсьненьне чыну альбо намаўленьне некага да яго зьдзяйсьненьня;
- задавальненьне з выніку гэтага дзеяньня (прыклад негатыўнай камы: задавальненьне з ужываньня целаў забітых жывёлаў).
У выпадку наяўнасьці ўсіх чатырох элементаў кармічнае наступства зьяўляецца наймацнейшым, г. зн. наступства чыну будзе найбольш інтэнсіўным.

Прыклад
Кіроўца, які ненаўмысна выклікаў аварыю і зраніў пешага: (1) быў сьвядомы, што самаход зьяўляецца небясьпечным сродкам перамяшчэньня і можа выклікаць аварыю й цярпеньне іншых, (2) не хацеў яго скрыўдзіць, (3) аднак гэта зрабіў, (4) зусім ня быў з таго задаволены. У гэтым выпадку пакінуты кармічны сьлед у розуме няўдалага кіроўцы будзе толькі частковы.


Медытацыя - сядзеньне са скрыжаванымі нагамі, роўнай сьпінай і ўстаноўленай уважнасьцю перад сабой.
Медытуючы імкнецца ня мець думак, у чым можа дапамагчы назіраньне за дыханьнем.

Ці йснуе Бог?
Аднойчы раньняю раніцай, калі Абуджаны выйшаў на шпацыр, адзін чалавек запытаўся ў Яго:
- Ці йснуе Бог?
Буда зірнуў у вочы чалавека й сказаў:
- Не, Бога ня йснуе ўвогуле, ніколі не было, ніколі ня будзе. Выкінь гэтую лухту з галавы.
Чалавек быў шакаваны.
Буду суправаджаў Ананда. Ён заўсёды суправаджаў Асьветленага.
У сярэдзіне таго ж дня прыйшоў другі чалавек і запытаўся:
- Ці йснуе Бог? Буда сказаў:
- Існуе, заўсёды быў, заўсёды будзе. Шукай і знойдзеш.
Ананда зьбянтэжыўся, паколькі ён памятаў адказ, які Буда даў раніцай, але ня меў магчымасьці запытацца, бо навокал было многа людзей. І перш чым ён атрымаў магчымасьць запытацца, увечары, на заходзе сонца, прыйшоў трэці чалавек. Буда сядзеў пад дрэвам, назіраючы заход сонца і чароўныя аблокі, і чалавек запытаўся:
- Ці йснуе Бог?
Буда адно толькі зрабіў жэст рукою, запрашаючы чалавека сесьці, а сам заплюшчыў вочы. Чалавек падпарадкаваўся Яму. Яны сядзелі моўчкі некалькі хвілінаў, затым чалавек падняўся. Рабілася цёмна, сонца схавалася. Ён дакрануўся ног Буды і сказаў:
- Дзякую Табе за адказ, я вельмі ўдзячны Табе. І пайшоў прэч. Тут Ананда ня вытрымаў. І калі яны засталіся адны, ён сказаў:
- Я не змагу заснуць сёньня ўначы, калі Ты не адкажаш мне. На адно і тое ж пытаньне Ты даеш тры розных адказы. У чым справа? Ты ўвёў мяне ў моцнае замяшаньне.
Буда сказаў:
- Я адказваў не табе, чаму ж ты ў замяшаньні? Першы чалавек быў веруючы. Ён верыў у Бога й прыйшоў ня з мэтай высьветліць пытаньне, але з мэтай атрымаць пацьверджаньне. Ён быў вучоным, добра ведаў сьвятое пісаньне. Яму патрэбны быў шок, і я шакаваў яго, бо не жадаю падтрымліваць ніякіх вераваньняў. Усе вераваньні памылковыя. Веды - зусім іншая рэч.
Другі чалавек быў атэістам, ён ня верыў у Бога. Ён таксама быў вучоным і напоўнены ўсемагчымымі ідэямі, але ён быў процілегласьцю першага чалавека. Ён хацеў, каб я падтрымаў ягонае нявер'е.
Трэці быў сапраўдным шукальнікам. Ён не шукаў адказу, ён хацеў зазнаць. Ён быў чалавекам зь вялікім даверам. Ён хацеў, каб я адкрыў яму нешта, таму я ня стаў адказваць яму, а проста прапанаваў сесьці са мною поруч. І нешта адбылося.



- Ці вымаўляе асьветлены слова, калі яно непраўдзівае, згубнае і непрыемнае? - Не.
- Ці вымаўляе асьветлены слова, калі яно непраўдзівае, згубнае і прыемнае? - Не.
- Калі яно праўдзівае, згубнае і непрыемнае? - Не.
- Калі яно праўдзівае, згубнае і прыемнае? - Не.
- Калі яно праўдзівае, карыснае і непрыемнае? - Так.
- Калі яно праўдзівае, карыснае і прыемнае? - Так.
- Чаму Ён гэтак робіць? - Ён спачувае ўсім істотам.



Зьвярнуцца па бясплатныя дыскі на тэму Навукі Абуджанага можна напісаўшы на скрынку s.kalejeu@gmail.com

Facebook старонкі Spakoj.eu:
1. Навука Абуджанага:
Будызм
Навука Абуджанага
Чатыры Шляхетныя Праўды
Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка
Медытацыя
Дхамапада
Супольнасьць Беларускіх Будыстаў
2. Веганства:
Веганскі спорт
Веганы і сыраеды
Веганства, садавінаядзеньне
Зялёныя
3. Беларушчына:
Беларуская мова
Беларуская культура ў народных сьвятах - Каляды
Мы любім Зянона Пазьняка
Мы любім Лявона Вольскага
Мы любім Ларысу Геніюш
Za Biełaruskuju Biełaruś! Budź mocny dziela Baćkaŭščyny!
Смаленск і Смаленшчына
Гомель, Беларусь
Вучыся посьпеху ў сталіцы Польшчы
4. Салідарнасьць:
Незалежная Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя

Будызм

Copyright © 2012-2016 - да Абуджэньня Навука Абуджанага Усе правы абаронены.
Вылучы знойдзеную памылку курсорам і паведамі нам праз Ctrl+Enter. Дзякуем!