Супольнасьць Беларускіх вучняў Абуджанага
 

Гісторыя Беларусі ў 100 малюнках і 10 відэа








Генадзь Сагановіч "Невядомая вайна: 1654-1667"




Зянон Пазьняк "Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял"
abarona-kurapatau.pdf [8.28 Mb] (зпамповак: 11)







Подробнее: информация о геноциде Чеченского народа












На жаль, "старабеларуская" мова (як яе часта называюць Беларускія нацыяналісты, гісторыкі і навукоўцы), а дакладней "руский язык" Библии Франциска Скорины, Статутаў ды іншых афіцыйных дакументаў і пісьмовых помнікаў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых болей нагадвае сучасную расейскую мову, чым беларускую:



На карцінцы ніжэй прадстаўлены недакладныя тлумачэньні імёнаў князёў ВКЛ:


Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых, на жаль, не было нацыянальнай беларускай дзяржавай. Краіна называлася скарочана Літвой, насельніцтва размаўляла на рускай мове, а частка шляхты дабраахвотна паланізавалася, паколькі польская культура была і застаецца на парадак вышэйшай за (бела)рускую.

Для параўнаньня: Польшча і ў сярэднявеччы была Польшчай; не адбылося ніякай зьмены саманазвы; сярэднявечная польская мова амаль не адрозьніваецца ад сучаснай. Гэта старажытны народ з багатай культурнай спадчынай і гістарычнай памяцьцю, ад якога варта вучыцца Беларусам. Паміж Беларусамі (русінамі, ліцьвінамі) і Палякамі не было ніводнай вайны аж да самага падзелу нашай супольнай дзяржавы Рэчы Паспалітай.


Афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, называючы рэчы сваімі імёнамі, быў "руский язык".

Правапіс, які будзе адлюстроўваць жывую сучасную народную мову Беларусаў узьнікне толькі напярэдадні абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе дзякуючы Браніславу Тарашкевічу. Першая "Biełaruskaja hramatyka dla škoł" была выдадзена Беларускай лацінкай, кірылічная версія зьявіцца ў тым жа годзе, але пазьней.

Анімаваная гісторыя Беларусі ў 5 хвілінаў:


На жаль, насельніцтва і кіраўніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых не было, гаворачы лагодна, дастаткова мудрым,
каб абараніць сябе ды іншыя народы ад маскоўскай акупацыі (праз злачынствы нашых продкаў церпім да сёньня):







8 верасьня 1514 году Ліцьвіны і Палякі разам перамаглі колькасна большае войска маскоўскіх акупантаў у Бітве пад Воршай.
На жаль, гэта была пераможная бітва ў прайгранай вайне.







Гістарычны герб майго роднага места Гомель
(сучасны афіцыйны ёсьць іншы - той, што быў створаны расейскімі акупантамі,
падобна як афіцыйныя "флаг и герб" Рэспублікі Беларусь):



















"Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць - дык жыць для Беларусі.
А безь яе - зусім ня жыць."

Ларыса Геніюш, 1953 (у год сьмерці Сталіна; асуджаная на 25 гадоў зьняволеньня, зь якіх правяла ў няволі 7)

Мы любім Ларысу Геніюш facebook.com/hienijus




















Зянон Пазьняк "Абарона Курапатаў. Народны Мэмарыял"
abarona-kurapatau.pdf [8.28 Mb] (зпамповак: 11)





Кніга Зянона Пазьняка "Дэпутаты Незалежнасьці"
zianon-pazniak-deputaty-niezaleznasci.pdf [3.44 Mb] (зпамповак: 13)

Зянон Пазьняк - нацыянальны герой Беларусі, археолаг, які адкрыў Беларусам і сьвету месца людабойства Беларусаў створанае савецкімі камуністамі перад другой сусьветнай вайной. У адным толькі лесе пад Менскам у Курапатах расейцы расстралялі каля чвэрці мільёна людзей.


19 кастрычніка 1988 году з ініцыятывы Зянона Пазьняка быў створаны арганізацыйны камітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову "Адраджэньне", дэпутацкая фракцыя якога змагла дасягнуць Незалежнасьці Беларусі і прыпыненьня дзеяньня камуністычнай партыі, зацьверджаньня гістарычных нацыянальных бел-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня" ў якасьці дзяржаўнае сымболікі ў 1991 годзе.



Шчыра дзякую Зянону Пазьняку за адкрыцьцё Беларусам і сьвету месца камуністычнага генацыду пад Менскам, за стварэньне Беларускага Народнага Фронту, за Незалежнасьць Беларусі, за дзяржаўнасьць бел-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня"_/\_


Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў: "Можна з упэўненасьцю сказаць, што нацыі пашчасьціла на яе лідэра, якім зьяўляецца пасланы нам Богам Зянон Станіслававіч Пазьняк."

Аўтарам сучаснага эталёну герба "Пагоня" зацьверджанага ў якасьці дзяржаўнага сымбаля Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе зьяўляецца Яўген Кулік. Шчыра дзякую мастаку за выдатную працу.









Калі б грамадзяне РБ прагаласавалі за Прэзыдэнта Зянона Пазьняка ў 1994 годзе,
вольная Беларусь мела б уласную нацыянальную валюту - Беларускія талеры.













Мая любоў да Беларушчыны пачалася са знаёмства зь Беларускім фальклёрам. У дзяцінстве належыў да гомельскай краязнаўчай супольнасьці "Беларускія Выведнікі", удзельнікі якой штогод адзначалі традыцыйныя Беларускія сьвяты, такія як Гуканьне Вясны, Купальле і мае ўлюбёныя Каляды. Таксама езьдзілі па вёсках Беларусі зьбіраючы фальклёр, бралі ўдзел у раскопках.


Прыклад Каляднай песьні, сьпяваю зь сястрой:

Каляды facebook.com/scodry







Больш відэа, песьняў і альбомаў, у тым ліку ўсе альбомы N.R.M.
і "Грамадаведу" Вольскага, можна знайсьці на канале Spakoj.eu Vegan


Выражаем удзячнасьць народнаму герою Зянону Пазьняку за Незалежнасьць Беларусі
(падчас сустрэчы ў адным з універсітэтаў Варшавы)

Відэа трохі забаўнае, але асноўная думка такая: чым вучыцца ў савецкай Беларусі па маскоўску, лепш атрымаць еўрапейскі дыплём у Польшчы. На жаль, гісторыя нашага народу паўтараецца: падобна як Францыск Скарына 5 стагодзьдзяў таму вучыўся за мяжой, так і цяпер моладзь зьяжджае вучыцца і жыць у лепшыя краіны, паколькі грамадзяне РБ ня ў стане стварыць нармальную багатую духоўна і культурна разьвітую нацыянальную прававую дзяржаву для народа на сваёй зямлі.









Buddha Dhamma (Vegan Theravada)




































Супольнасьць Беларускіх вучняў Абуджанага выражае ўдзячнасьць Яўгену Стасевічу
ja.stasevich@gmail.com за дармовае стварэньне і абслугоўваньне старонкі Спакою _/\_


Практыка ёгі можа дапамагчы падрыхтаваць цела да медытацыйнай пазіцыі скрыжаваных ног (поўнага лотасу).














Будызм

Copyright © 2012-2016 - да Абуджэньня Навука Абуджанага Усе правы абаронены.
Вылучы знойдзеную памылку курсорам і паведамі нам праз Ctrl+Enter. Дзякуем!