Budyzm > Вэрсія для друку > Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага
Галоўная > Кірыліцай, Навіны > Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага


14-08-2013, 15:21. Апублікаваў: Vučań Abudžanaha
Чатыры Шляхетныя Праўды

"Гэта, о мніхі, Шляхетная Праўда аб Цярпеньні:
Народзіны гэта цярпеньне (пакута, незадавальненьне, стрэс), старэньне гэта цярпеньне, сьмерць гэта цярпеньне; роспач, нараканьне, боль і напружаньне гэта цярпеньне; павязаньне зь непажаданым гэта цярпеньне; расстаньне з пажаданым гэта цярпеньне; не дасягненьне пажаданага гэта цярпеньне. Каротка - пяць засяроджаньняў існаваньня зьвязаных з прывязаньнем гэта цярпеньне."

"Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Прычыне Цярпеньня:
Жаданьне, якое стварае далейшае станаўленьне (перанараджэньне) - якое суправаджае запал і захапленьне, што знаходзіць радасьць то тут, то там - жаданьне пачуцьцёвае прыемнасьці, жаданьне станаўленьня, жаданьне самазьнішчэньня."

"Гэта, мніхі, Шляхетная Праўда аб Спыненьні Цярпеньня:
Поўнае зьнікненьне і спыненьне, адмова, пакіданьне, вызваленьне, адпусканьне жаданьня."

"Гэта, мніхі, ёсьць Шляхетная Праўда аб спосабе практыкі, які вядзе да згасаньня цярпеньня:
Дакладна гэтая Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка - слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд, слушнае рашэньне, слушная мова, слушнае дзеяньне, слушны жывот (жыцьцё), слушнае імкненьне, слушнае засяроджаньне, слушная медытацыя."


"Гэтыя Чатыры Шляхетныя Праўды, о мніхі, ёсьць рэчаісныя, дакладныя, ня іншыя. Таму таксама завуцца Шляхетнымі Праўдамі".

"Навошта пазнаёміў (з Чатырма Шляхетнымі Праўдамі)? Бо ёсьць карысныя, складаюць падставу сьвятога жывата, праводзяць да Вызваленьня, да спакою, зьнішчэньня (цярпеньня), да непасрэдных ведаў, да Асьвятленьня, да Нірваны. Вось для чаго пазнаёміў зь імі."


Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

Буда "ўправіў у рух Кола Дгармы [Навукі, Праўды]". Пяць Аскетаў (пяць першых вучняў і пасьлядоўнікаў Абуджанага) ўшаноўваюць Кола Дхармы.

Чатыры Шляхетныя Праўды гэта падстава Навукі Абуджанага. Паўсталі ў выніку дасьведчаньня Сідхартхам Гаўтамам Абуджэньня.

Гэта навука абапіраецца на словах Казаньня аб Абарочаньні ў Рух Кола Дхармы для Пяці Аскетаў у Парку Газеляў у Сарнасе пасьля Абуджэньня Бодхісатвы.


Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

Шляхетная Васьмёркавая Сьцежка

1. Слушны (належны, адпаведны, уласьцівы, праўдзівы, правільны) погляд (разуменьне) - зразуменьне Чатырох Шляхетных Праўдаў, зразуменьне неабходнасьці прыбываньня ў медытацыйнай раўнавазе, зразуменьне правіла прычыны і наступства, зразуменьне нетрываласьці, прага вызваленьня ўсіх істотаў ад цярпеньня. Пазбаўленьне прывязаньня да цела - успрыманьне ўласнага цела як нечага, што зьяўляецца крыніцай нечыстотаў (мача, кроў, сьліна, кал і г.д.)
2. Слушнае мысьленьне (пастанаўленьне) - выкараненьне жаданьня і незычлівасьці, пастанаўленьне адмовы ад злой волі й адступленьне ад выкліканьня любой крыўды
3. Слушнае слова (мова) - устрыманьне ад хлусьні і прыніжэньня, ужываньне мовы ў мэце прынясеньня карысьці іншым
4. Слушны чын (паводзіны) - прытрымліваньне Пяці Ўказаньняў:

1) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.
2) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
3) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад злога сэксуальнага чыну.
4) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
5) Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап'яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.

5. Слушнае зарабкаваньне (спосаб утрыманьня сябе пры жыцьці) - утрыманьне сябе з занятку тым, што не супярэчыць запаведзям: устрыманьне ад зарабкаваньня, якое прыносіць шкоду іншым істотам, такога як: рыбалоўства, гандаль зброяй, жывымі істотамі альбо іх целамі, алкаголем і іншымі наркотыкамі, атрутай, на бойні, у вайсковых структурах, зьвязанага з хлусьнёй, здрадай, прадказаньнем будучыні, ашукваньнем, выкарыстаньнем і г.д.
6. Слушнае імкненьне (высілак) - намеры й высілак, якія не дазваляюць паўстаньня злых, а спрыяюць паўстаньню добрых ментальных уласьцівасьцяў, імкненьне да асьветы
7. Слушнае (лёгкае, не патрабуе высілкаў) засяроджаньне (уважлівасьць, прытомнасьць) - брак думак, якія перашкаджаюць - знаходжаньне прасторы паміж імі. Захаваньне ўважлівасьці ва ўсім, што прадпрымліваецца
8. Слушная медытацыя (засяроджаньне, канцэнтрацыя) - імкненьне да дасягненьня стану, у якім зьнікае "эга" (пачуцьце асабовага "я")
Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

Указаньні Абуджанага - збор парадаў альбо рэкамендацыяў для неасьветленых асобаў, прытрымліваньне якіх дазваляе пазьбегнуць негатыўнай камы (наступстваў неадпаведных дзеяньняў). Замест слова "наказы" альбо "запаведзі" ўжываецца слова "ўказаньні", паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязаньня. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому ня могуць быць навязаныя.

Восем Указаньняў

1. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбіраньня жыцьця.*
2. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад браньня таго, што ня дадзена.
3. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад сэксуальнай актыўнасьці.
4. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад неадпаведнай мовы.
5. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад спажываньня ап'яняльных напояў і наркотыкаў, якія праводзяць да неразважлівасьці.
6. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад прыняцьця ежы ў неадпаведным часе (належыць прымаць пасілак адзін раз на дзень да палудня).
7. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад танцаў, сьпеваў, музыкі, наведваньня забаўляльных мерапрыемстваў, нашэньня гірляндаў, выкарыстаньня парфумаў і касьметыкі для ўпрыгожваньня цела.
8. Абавязваюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад выкарыстаньня высокіх альбо вялікіх (люксусовых) ложкаў.

*Устрыманьне ад забойства (непасрэднага) і ўстрыманьне ад выкліканьня забойства (пасрэднага) - Веганства, паколькі Ўказаньні Буды датычаць кожнай істоты, у тым ліку людзей, жывёлаў і расьлінаў (з увагі на расьліны найлепей канешне садавінаядзеньне альбо неядзеньне).

У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Абуджанага з Суты Ніпаты, 311)

Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Усе баяцца сьмерці.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.

Усе дрыжаць, калі бачаць узьнесены кій.
Жыцьцё дорага кожнаму.
Беручы самаго сябе за прыклад,
Не належыць удараць іншых
ані выклікаць, каб былі бітыя.
(Словы Абуджанага з Дхамапады, 129-130 вершы)

Хто вызваліўся ад гвалту ў стасунку да любой жывой істоты, і слабой, і моцнай, хто ані не забівае, ані не выклікае забіцьця іншымі - таго заву сьвятым чалавекам. (Словы Абуджанага з Дхамапады, 405 верш)

Другасныя Ўказаньні
Мніхі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказаньняў, большасьць зь якіх зьяўляецца разьвіцьцём альбо паглыбленьнем Васьмі Ўказаньняў. Трэцяе Ўказаньне для мніха азначае нават не датыканьне да жанчыны. Мніхі вучацца шанаваць жанчынаў і трактаваць старэйшых як матак, равесьніцаў як сёстраў, дзяўчынаў як дачок. Акрамя таго мніхі не карыстаюцца грашыма ("золатам і срэбрам"), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захаваньня.

Да цярпеньня праводзіць таксама позьняя пара начнога адпачынку.


Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага

- Ці вымаўляе асьветлены слова, калі яно непраўдзівае, згубнае і непрыемнае? - Не.
- Ці вымаўляе асьветлены слова, калі яно непраўдзівае, згубнае і прыемнае? - Не.
- Калі яно праўдзівае, згубнае і непрыемнае? - Не.
- Калі яно праўдзівае, згубнае і прыемнае? - Не.
- Калі яно праўдзівае, карыснае і непрыемнае? - Так.
- Калі яно праўдзівае, карыснае і прыемнае? - Так.
- Чаму Ён гэтак робіць? - Ён спачувае ўсім істотам.

Чатыры Шляхетныя Праўды, Васьмёркавая Сьцежка, Указаньні Ўсёведаючага




Спампаваць catyry-slachietnyja-praudy-vasmiorkavaja-sciezka-ukazanni-usioviedajucaha.pdf [211.34 Kb] (зпамповак: 183)

Вярнуцца назад